Экскурсія у музей М.Ф.Шмырова

16.02.2024

Вучні 10-ых класаў для паглыблення ведаў пра Вялікую Айчынную вайну і ў межах месячніка патрыятычнага выхавання наведалі музей М.Ф.Шмырова. Экскурсавод пранікліва расказаў пра лёс Бацькі Міная і трагедыю яго сям'і ў час вайны. Вучні ўспомнілі сюжэт "Балады аб чатырох заложніках" А.Куляшова і даведаліся, што А. Кучарам на гэтую ж тэму была напісана п'еса "Заложнікі", якая ставілася на сцэне тэатра імя Я.Коласа. Прагляд невялікай дакументальнай стужкі дапамог вучням сфарміраваць вобраз патрыёта, змагара за свабоду Бацькаўшчыны.